Гаар (дзявочае прозвішча — Пахлеванян) нарадзілася 25 студзеня 1926 года ў горадзе Ленінакан (цяпер Гюмры). У пачатку 1930-х разам з сям'ёй пераехала ў Іран. Там у 16-гадовым узросце ўступіла ў антыфашысцкую групу, якую ўзначальваў Геворк Вартанян. Пасля Гаар выйшла за яго замуж.

Гаар і Геворк Вартанян у маладосці. 

Гаар і Геворк Вартанян у маладосці. 

У 1943 годзе Гаар у складзе групы Вартаняна брала ўдзел у аперацыі па забеспячэнні бяспекі Тэгеранскай канферэнцыі. Менавіта гэтая група сарвала замах на лідараў «вялікай тройкі» — Уінстана Чэрчыля, Франкліна Рузвельта і Іосіфа Сталіна, які запланаваў Адольф Гітлер.

У 1951 годзе Вартанян вярнуліся з Ірана ў СССР, а праз пяць гадоў паспяхова скончылі Ерэванскі інстытут замежных моў. Затым на працягу дзесяцігоддзяў яны працавалі выведнікамі ў шэрагу краін свету, дзейнічаючы пад псеўданімамі Аніта і Анры. У 1984 годзе Геворку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а Гаар узнагародзілі ордэнам Чырвонага Сцяга, пра што яны даведаліся, знаходзячыся ў Італіі, дзякуючы шыфроўцы з Масквы. У 1986 годзе пасьля 30 гадоў працы на нелегальным становішчы яны вярнуліся на радзіму.

Аж да 2000 года муж і жонка Вартанян рыхтавалі кадры для Службы ваеннай выведкі. 20 снежня таго ж года імя Геворка Вартаняна было рассакрэчана. Гэта адбылося ў дзень 80-годдзя СВВ. Пры гэтым большасць праведзеных ім аперацый засакрэчана да гэтага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0