Як паведамляе прэс-служба МУС, сёння, 25 лістапада каля 16.00, у Мінску кіроўца аўтамабіля «Опель» рухаўся з боку плошчы Ванеева ў напрамку вуліцы Пляханава па другой паласе руху на дазваляльны сігнал святлафора. Каля дома 49 па пр-це Ракасоўскага на рэгуляваным пешаходным пераходзе ён здзейсніў наезд на непаўналетняга 2007 года нараджэння, які перабягаў вуліцы на чырвоны сігнал святлафора.

У выніку ДТЗ хлопчык быў дастаўлены ў бальніцу. Пасля аказання меддапамогі яго адпусцілі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0