На тэрыторыі Гродзенскага абласнога цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» раніцай у сераду выявілі мужчыну без прыкмет жыцця, паведамляе Гродзенская праўда.

Як паведаміў галоўны ўрач Гродзенскага абласнога цэнтра «Псіхіятрыя-наркалогія» Максім Варонка, учора ўвечары мужчына звярнуўся ў прыёмны пакой бальніцы.

— Стан пацыента пагрозы жыццю не ўяўляў. Яму было прапанавана прайсці паўторны агляд раніцай наступнага дня для вырашэння пытання аб далейшым лячэнні, — распавёў ён.

Раніцай цела мужчыны знайшоў адзін з кіроўцаў, які прыбыў на перадрэйсавы медагляд.

— Пры паступленні да нас напярэдадні ніякіх пашкоджанняў у яго на целе не было, - паведаміў Максім Варонка.

Абставіны здарэння высвятляюць праваахоўнікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0