Жанчыну выратавалі з акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы 27 лістапада, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.
Фота МНС
Інцыдэнт адбыўся ў раёне праспекта Ракасоўскага, 93. Жанчына апынулася ў вадзе за сотню метраў ад берага. Відавочца патэлефанаваў ратавальнікам. Работнікі МНС з дапамогай лодкі даставілі пацярпелую на сушу. Жанчына знаходзілася ў нецвярозым стане. Яе перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
У цяперашнім асенне-зімовым сезоне гэта ўжо не першы выпадак, калі людзей даводзілася ратаваць з халоднай вады. Ратавальнікі папярэджваюць, што выхад на першы лёд смяротна небяспечны.





