Сёння дэпутат Дзяржсавета Татарстана Ркаіль Зайдулла выступіў з нечакана смелай прамовай.

«Ідзе знішчэнне нацыянальных асноў рэспублікі», заявіў ён, кажучы пра чарговую хвалю атакі на татарскую мову (і мовы іншых народаў Расіі).

Праз два гады пасля адмены абавязковых урокаў татарскай мовы ў Татарстане, некаторыя актывісты пачалі патрабаваць выключэння прадмета «родная мова» са стандартнага пераліку прадметаў школьнай праграмы. Калі гэта адбудзецца, руская і замежныя мовы для дзяцей застануцца абавязковымі, а вось іх родныя мовы — не.

Ркаіль Зайдулла (Зайдуллін Ркаіль Рафаілавіч) - татарскі паэт, публіцыст, дэпутат Дзяржаўнага Сходу Рэспублікі Татарстан, прыхільнік партыі «Адзіная Расія». Нарадзіўся 23 студзеня 1962 года ў вёсцы Чычканы Камсамольскага раёна Чувашыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0