Расія дазволіла падазраванаму па справе аб крушэнні рэйса MH17 у ліпені 2014 года Уладзіміру Цемаху пакінуць краіну, тым самым не выканаўшы просьбу Нідэрландаў аб яго арышце і экстрадыцыі. Пра гэта паведамляе генпракуратура Нідэрландаў.

У ведамстве адзначылі, што Расія абавязаная была экстрадаваць Цемаха ў адпаведнасці з Еўрапейскай канвенцыяй аб выдачы.

«Падзеі, звязаныя з Цемахам, ніяк не паўплываюць на пачатак судовых слуханняў аб катастрофе MH17, - удакладнілі ў пракуратуры. - Яны пачнуцца 9 сакавіка 2020 года Юрыдычным комплексам Схіпхол, Нідэрланды».

Цемах быў абменены ў верасні 2019 года, а праз нейкі час выехаў у «ДНР».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?