Ігар Сергеенка. Фота Сяргея Гудзіліна

Ігар Сергеенка. Фота Сяргея Гудзіліна

Кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Ігар Сергеенка.

Раней ён быў першым намеснікам старшыні КДБ.

Ігар Сергеенка нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Сталіца Шаркаўшчынскага раёна. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1984) і Акадэмію кіравання (2006). З 1988 працаваў у КДБ.

Узначальваў Гродзенскае ўпраўленне КДБ (2005-2010), Магілёўскае ўпраўленне КДБ (2010-2013). З 2013 — намеснік, пасля першы намеснік старшыні КДБ.

Яго папярэдніца Наталля Качанава будзе накіравана ў Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце.

Намесніцай кіраўніка Адміністрацыі стала Вольга Чупрыс. Яна юрыст, прарэктарка БДУ.

Чупрыс зойме месца Валерыя Міцкевіча, абранага ў парламент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0