28 гадоў таму, 8 снежня 1991 года, ва ўрадавай рэзідэнцыі Віскулі ў Брэсцкай вобласці былі падпісаныя Белавежскія пагадненні.
Кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук афіцыйна дэнансавалі дамову аб утварэнні СССР і стварылі Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД).
СССР афіцыйна перастаў існаваць, крыху не дацягнуўшы да свайго 69 годдзя.





