Паводле інфармацыі МНС, за мінулыя суткі ў Беларусі здарылі тры пажары, на якіх загінулі людзі.
Спачатку ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў доме ў вёсцы Азярцо Івацэвіцкага раёна. У выніку пажару загінула 86-гадовая гаспадыня.
Пасля бяда здарылася ў садовым таварыстве каля вёскі Малая Валоўшчына Мінскага раёна. Тут ахвярай стаў 41-гадовы жыхар дома.
А ўначы загарэўся дом у вёсцы Радзевічы пад Лагойскам. Загінуў 59-гадовы гаспадар, інвалід трэцяй групы.





