7 лістапада Згуртаваньне Беларусаў Канады арганізавала ў Таронта пікет супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй.

Нягледзячы на сапраўднае зімовае сьнежнае надвор'е беларускія актывісты прыйшлі да Беларускага Цэнтару, які стаіць на зямлі, што належыць Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта (БАПЦ).

Падчас пікетаваньня над удзельнікамі лунаў вялізны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, што стаўся пранесеным беларусамі Канады па вуліцах Вільні 22 і 23 лістапада падчас ўрачыстасьцяў па пахаваньню Герояў вызвольнага паўстаньня 1863-1864 гг.

У пікеце прынялі ўдзел Старшыня Галоўнае Ўправы ЗБК доктар Алена Лявончанка, Старшыня Канадыйскага Сэктару Рады БНР Алесь Кот, актывісты Згуртаваньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0