8 снежня амерыканскія беларусы правялі пікет пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі, паведамляе радыё «Свабода».
На акцыі беларусы выказалі сваю незадаволенасьць гэтай падзеяй і прыйшлі падтрымаць сваіх суайчыньнікаў якія выйшлі на антыінтэграцыйнае шэсце ў Мінску.
Падтрымаць беларусаў на пікеце прыйшлі і нью-ёркскія ўкраінцы.





