Беларуская спартсменка Настасся Шкурдай заваявала залатую ўзнагароду на дыстанцыі 100 м батэрфляем на чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе (даўжыня басейна 25 м), які праходзіць у Глазга (Вялікабрытанія), паведамляе БелТА.

Берасцейка фінішавала за 56,21 сек. Другой кранула борцік басейна італьянка Алена Дзі Ліда (56,37 сек.). Бронзавая ўзнагарода ў грэцкай плыўчыхі Ганны Дунтунакі (56,44 сек.).

Раней беларус Ілля Шымановіч заваяваў сярэбраны медаль на дыстанцыі 100 м брасам.

Чэмпіянат Еўропы на кароткай вадзе з'яўляецца адборачным да сусветнага форуму — 2020.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?