За некалькі хвілін размовы з махляркай 50-гадовая жыхарка Маладзечанскага раёна страціла каля 3000 рублёў. Грошы жанчына збірала на паездку ў санаторый. Жанчына прызналася, што чула пра такія ашуканскія схемы, але ўжо вельмі пераканаўчай была лжэсупрацоўніца банка, паведамляе абласная міліцыя.

Жанчыне патэлефанавалі нібыта з Беларусбанка 4 снежня каля 19 гадзін. На іншым канцы провада дзяўчына паведаміла, што ад імя пацярпелай паступіла анлайн-заяўка на крэдыт больш за 2000 рублёў. Спачатку размова з невядомай не складвалася. Абгрунтаваўшы, што не з'яўляецца трымальнікам карты названага банка, вяскоўка паклала слухаўку.

Званок паўтарыўся — аказалася, праблемы паўсталі і з той плацёжнай карткай, якая ёсць на руках заяўніцы. Як адзначыла пацярпелая, дыялог быў настолькі пісьменна выбудаваны, што, маўляў, вакол аферысты і трэба неадкладна ратаваць свае зберажэнні.

Па словах дзяўчыны, адзіна правільны спосаб засцерагчы сябе - паставіць падвойную абарону. Занепакоеная жанчына адразу ж пагадзілася на прапанову банка і прадыктавала лічбы, якія прыйшлі ёй у смс-паведамленні, маўляў, новы пароль карткі. Наступнае апавяшчэнне ўжо было аб спісанні больш за 2 800 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0