Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Кіраўнік камітэта па адпаведнасці Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) Джонатан Тэйлар заявіў, што зборная Расіі зможа выступіць на чэмпіянаце свету па футболе 2022 года ў Катары толькі ў нейтральным статусе. Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння выканкама антыдопінгавай арганізацыі, піша РБК.

«Калі яны пройдуць адборачны этап, каманда, якая прадстаўляе Расію, не можа ўдзельнічаць, але яны могуць падаць заяўку на нейтральнай аснове, а не як прадстаўнікі Расіі, і тады ўжо будзе выпрацавана рашэнне, як яны змогуць удзельнічаць. Але ўмова - без расійскага сцягу, без прадстаўнікоў Расіі», — цытуе Тэйлара RT.

За сістэматычны падман Расію на чатыры гады адхілілі ад Алімпіядаў і чэмпіянатаў свету

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?