Фота з Вікіпедыі
Міністр замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас лічыць, што час для зняцця антырасійскіх санкцый не прыйшоў, паведамляецца на старонцы нямецкага МЗС у Twitter.
«Цяпер няма прычын мяняць санкцыйных рэжым Еўрасаюза», — заявіў міністр. Паводле яго слоў, ключом для паляпшэння адносін паміж ЕС і Расіяй з'яўляецца ўдзел Масквы ў вырашэнні праблем на Украіне. «Людзі на ўсходзе Украіны занадта доўга чакаюць наступлення міру», — растлумачыў Маас.





