Апоўдні 6 снежня ў Полацку ў гандлёвую залу ювелірнай крамы увайшоў 33-гадовы мужчына. Ён наўпрост накіраваўся да кансультантаў і запатрабаваў аддаць выручку з касы, паведамляе прэс-служба міліцыі.
Не разгубіўшыся, дзяўчыны непрыкметна націснулі кнопку трывожнай сігналізацыі. У лічаныя хвіліны ім на дапамогу прыбыў нарад Дэпартамента аховы. Міліцыянты затрымалі мужчыну.





