Сустрэча лідараў «нармандскай чацвёркі» завяршылася ў Парыжы.

Перамовы прэзідэнтаў Расіі, Украіны, Францыі і канцлера Германіі працягваліся больш за дзве гадзіны.

Адразу пасля завяршэння чатырохбаковай сустрэчы пачаліся першыя перамовы прэзідэнтаў Расіі і Украіны Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага. Па пратаколе на размову выдзелена 45 хвілін, аднак, калі будзе неабходна, яе змогуць працягнуць на большы тэрмін.

Гэта першая сустрэча лідараў Расіі і Украіны, раней Пуцін і Зяленскі размаўлялі толькі па тэлефоне, прычым першы раз па тэлефоне лідары пагаварылі толькі праз месяц пасля інаўгурацыі Зяленскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0