14-гадовы беларускі брамнік Артур Булаўкін, які займаецца ў структуры італьянскага «Мілана», распавёў «Прэсболу» пра тое, што марыць выступаць за беларускую зборную.

— Я беларус. І ганаруся сваёй краінай. Вельмі хачу гуляць за зборную. Але ў будучыні хачу выступаць і ў італьянскім клубе, — сказаў Булаўкін.

— Ці не засмучае, што наша зборная яшчэ ніколі не гуляла на топ-турнірах?

— У маім разуменні яна можа туды патрапіць. Але каманда ўзроставая. А, як мне здаецца, трэба даваць больш магчымасцяў маладым. Яны хутчэйшыя, у іх ёсць жаданне.

— У апошні час маладых у зборнай стала больш.

— Выдатна. Гэта вельмі добра. Трэба працаваць, працаваць і працаваць. Мы ведаем, што ў каманды ёсць шанец патрапіць ужо на чэмпіянат Еўропы-2020. Назіраем і за зборнай, і за чэмпіянатам. Калі прыязджаю, у Беларусі хаджу на матчы БАТЭ, «Энергетыка», — сказаў брамнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?