Днямі Беларусь і ЗША падпісалі двухбаковую дамову аб адкрытым небе, паведамляе сайт Дзярждэпартамента.
Як удакладняюць крыніцы «Нашай Нівы», разам з тым Беларусь і ЗША рыхтуюцца да падпісання першага ў гісторыі адносін краін плана двухбаковага супрацоўніцтва ў вайсковай сферы.
План — гэта першы этап перад падпісаннем пагаднення аб супрацоўніцтве.
Дэталі плана пакуль не раскрываюцца.
Чытайце таксама: Начальнік Генштаба: Беларусь гатова да сумесных вучэнняў з НАТА, ідуць перамовы





