Мінчук забраў чужы забыты ў таксі мабільны тэлефон і прадаў яго на рынку, паведамляе сталічная міліцыя.
21-гадовы жыхар сталіцы падчас паездкі ў таксі знайшоў у салоне аўто мабільны тэлефон. Не пытаючыся ў кіроўцы аб уладальніку прылады, хлопец забраў яго сабе і выйшаў з машыны. Затым мінчук прадаў тэлефон на адным са сталічных рынкаў, а атрыманыя за яго грошы патраціў на асабістыя патрэбы.
Пасажыр, чый тэлефон знайшоў малады чалавек, не змог самастойна адшукаць дарагі гаджэт і звярнуўся па дапамогу да супрацоўнікаў міліцыі, якія высветлілі асобу злачынцы. Агульная сума шкоды склала 2 тыс. рублёў





