Памерла салістка дуэта Roxette Мары Фрэдрыксан. Ёй быў 61 год. Пра гэта паведамляе шведскае выданне Expressen.
«З жалем паведамляем, што адна з нашых самых вялікіх любімых артыстак пайшла ад нас. Мары Фрэдрыксан памерла раніцай 9 снежня ад хваробы», - цытуе выданне менеджара калектыву Мары Дымберг
Група Roxette была заснавана ў 1986 годзе. Акрамя Фрэдрыксан, яе ўдзельнікам быў гітарыст Пер Гесле.
Roxette — адна з найбольш вядомых шведскіх поп-груп





