Як паведамляе Следчы камітэт, ноччу 8 снежня двое маладых людзей разам распівалі алкагольныя напоі.
Пасля паміж імі завязаўся канфлікт, які перарос у бойку. Падчас яе 22-гадовы хлопец нажніцамі ўдарыў у шыю свайго 27-гадовага знаёмага.
Пацярпеламу аказалі дапамогу да прыезду «хуткай». Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан ацэньваюць як цяжкі.
Завялі крымінальную справу.





