Журналіст Глеб Лабадзенка, блізкі да сям’і Барадуліна, патлумачыў, што да цяперашняга збору не мае дачынення. Але выказаў здагадку, што грошы Валянціне Міхайлаўне могуць спатрэбіцца ў сувязі з пахаваннем дачкі (Ілона Барадуліна, якая доўгі час жыла ў Ізраілі, памерла 8 снежня ад анкалогіі).

«Усе гэтыя працэдуры ў Ізраілі страшна дарагія. Наколькі я ведаю, сябры сям’і звярнуліся зараз у беларускую амбасаду з просьбай дапамагчы, бо вядомая воля дачкі: яна хацела быць пахаванай побач з бацькам, ва Ушачах. У Ізраілі хочуць зрабіць яе крэмацыю і сюды прывезці толькі капсулу і урну. Падхаваць іх тэхнічна прасцей, чым падхаваць труну. Мы гаварылі са скульптарам, з Уладзімірам Някляевым на гэту тэму, шукалі варыянты, як гэта зрабіць.

Калі гэта пытанне не ўдасца вырашыць праз дыпламатаў, то сапраўды прыйдзецца збіраць грошы на крэмацыю, дастаўку, пахаванне».

Валянціна і Рыгор Барадуліны. Фота з фэйсбука Глеба Лабадзенкі.

Валянціна і Рыгор Барадуліны. Фота з фэйсбука Глеба Лабадзенкі.

«Наша Ніва» звязалася з Элай Гарэцкай, сяброўкай Валянціны Барадулінай. Аказалася, што гэта яна ініцыявала збор.

«У сувязі з тым што Валянціна страціла дачку, і ў яе цяжкі псіхалагічны стан, магчыма, яна пагодзіцца легчы на лячэнне. Мы яшчэ ўлетку прапаноўвалі ёй курс рэабілітацыі, але трошкі адклалі тады. Напэўна, гэта можна цяпер здзейсніць. Неабыякавыя людзі адгукнуліся і збіраюць сродкі.

Мінулы раз, як сабралі грошы, мы абнавілі гардэроб Валянціне, прывезлі прадуктаў. І зараз калі нешта зробім, будзе дарэчна, бо ёй вельмі цяжка», — адказала Эла Гарэцкая.

Валянціне Барадулінай 80 год. Апошнія гады яна практычна не выходзіць з дому. У яе сям'і заўсёды былі няпростыя адносіны. Пра гэта ў сваіх успамінах расказвалі і сама ўдава паэта, і знаёмыя сям'і.

З родных у Валянціны Барадулінай засталася ўнучка Дамініка Труцько. Яна з мужам жыве ў Мінску і гадуе дзіця.

Адзначым, што ў Ілоны Барадулінай засталася ў Мінску трохпакаёвая кватэра. Яна адыдзе сваякам.

«На фотаздымку той рэдкі момант, калі ўсе родныя разам: дзядзька Рыгор з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай, дачкой Ілонай і ўнучкай Дамінікай», — напісаў у фэйсбуку Сяргей Шапран.

«На фотаздымку той рэдкі момант, калі ўсе родныя разам: дзядзька Рыгор з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай, дачкой Ілонай і ўнучкай Дамінікай», — напісаў у фэйсбуку Сяргей Шапран.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?