Расійская пракуратура па Архангельскай вобласці паведамляе, што зацверджана абвінаваўчае заключэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да двух замежнікаў. Адзін з іх — грамадзянін Беларусі, 48-гадовы Руслан Тарасаў. Яго абвінавачваюць у забойстве па найму, незаконным набыцці і нашэнні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў да яе. Другі абвінавачаны — грамадзянін Азербайджана — 38-гадовы Інцігам Гусейінзадэ.

Устаноўлена, што ў студзені 2019 года Гусейінзадэ прапанаваў Тарасаву за ўзнагароду ў памеры 15 000 даляраў ЗША забіць грамадзяніна Азербайджана, які пражываў у Каргапольскім раёне. Пасля згоды Тарасава здзейсніць забойства Гусейінзадэ набыў яму аўтамабіль, перадаў кішэнныя грошы, пісталет з глушыцелем і боепрыпасы. У далейшым па тэлефоне кантраляваў дзеянні Тарасава, які 31 студзеня ноччу трыма стрэламі забіў пацярпелага.

Тарасаў віну ў здзяйсненні злачынстваў прызнаў цалкам, Гусейінзадэ часткова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?