Расія прызнала персонамі нон грата двух супрацоўнікаў пасольства Нямеччыны ў Маскве. Такі крок Масква прыняла па прынцыпе ўзаемнасці.
Дыпламатам загадана пакінуць краіну на працягу сямі сутак.
Пасол ФРГ у Расіі Геза Андрэас фон Гайр быў выкліканы ў расійскі МЗС 12 снежня. Ён адмовіўся каментаваць журналістам вынікі сустрэчы ў міністэрстве.
МЗС Нямеччыны раней абвясціў персонамі нон грата двух супрацоўнікаў пасольства Расіі з-за расследавання забойства грамадзяніна Грузіі Зелімхана Хангашвілі ў Берліне.





