У міліцыю звярнулася касір, якая распавяла, што спачатку мужчына купіў білет у касе, а праз некалькі хвілін прапала скрыня для ахвяраванняў, якая стаяла на падаконніку, паведамляе абласная міліцыя.
Людзі, якія знаходзіліся ў зале чакання, сказалі, што з аўтавакзала выбег мужчына. Жанчына кінулася за ім, але той уцёк.
Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і падрабязна апісала прыкметы і кірунак, у якім ён уцёк.
Па гарачых слядах міліцыянты затрымалі 43-гадовага мужчыну каля рэчавага рынку горада, які ўжо «распіхаць» манеты па кішэнях, а скрыню схаваў у пакет. Усяго ён скраў 100 беларускіх рублёў.





