Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнта Татарстана Рустамам Мініханавым, перадае БЕЛТА.
Рустам Мініханаў падзякаваў беларускаму боку за аказаную гасціннасць. «Едучы ў вашу цудоўную краіну, кожны раз атрымліваем масу эмоцый», — заявіў кіраўнік Татарстана.
Напярэдадні Рустам Мініханаў сустрэўся з актывам татарскай абшчыны ў Беларусі і наведаў Мінскую саборную мячэць. «Больш за сем тысяч татараў пражываюць тут. Яны расказвалі пра сваё жыццё і вельмі задаволены дынамікай развіцця краіны. У той жа час яны захавалі сваю самабытнасць», — заявіў прэзідэнт Татарстана.
«У нас мусульманаў не крыўдзяць!» — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Наадварот, шмат каму трэба пазайздросціць такім умовам», — заўважыў Рустам Мініханаў.
«Гэтыя людзі — золата. Яны ніколі мяне не падводзілі. Ніколі», — працягнуў кіраўнік беларускай дзяржавы.
«І не падвядуць», — запэўніў кіраўнік Татарстана.





