Здарэнне адбылося вечарам 11 снежня ў краме «Рамонак», паведамляе «Рэгіянальная газета».
Супрацоўнікі Дэпартамента аховы, якіх выклікалі прадаўцы, затрымалі на выхадзе з крамы 46-гадовага мужчыну.
Той у стане алкагольнага ап’янення спрабаваў скрасці прадукты і спіртное.
Аднак яго затрымала прадавец і вырвала пакет з прадуктамі з рук.
Тады мужчына узяў палову наразнога батона і адну скумбрыю і, не выходзячы з крамы, стаў есці.





