Але чытачы «Нашай Нівы» звярнулі ўвагу на тое, што афіша оперы раптоўна знікла з сайту тэатра.
«Наша Ніва» даведалася, што ж стала прычынай гэтага:
«Сапраўды, опера ў сакавіку не адбудзецца. Але тэатр працягвае працаваць над ёй, ніхто ад «Набука» не адмаўляецца. Калі адбудзецца прэм’ера, сказаць цяжка. Думаем і пра месца. Магчыма, першае канцэртнае выкананне оперы адбудзецца ў Нясвіжы», — растлумачылі ў тэатры.





