Фота Волі Афіцэравай
У Беларусі хочуць павялічыць базавую велічыню да 27 рублёў. Мінфін падрыхтаваў адпаведную пастанову ўрада, цяпер дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Саўміне. Пра гэта Tut.by паведамілі ў Мінфіне.
Павелічэнне базавай велічыні, як чакаецца, адбудзецца з 1 студзеня 2020 года.
У апошні раз яе павышалі з 1 студзеня 2019 года (з 24,5 да 25,5 рублёў), а да гэтага — з 1 студзеня 2018 га (з 23 да 24,5 рублёў).
З ростам базавай павялічваюцца як некаторыя выплаты (дапамогі, стыпендыі), так і штрафы.





