Здарэнне адбылося 12-снежня каля 7 гадзін на вуліцы Паркавай у раёне дома № 64. 39-гадовы кіроўца «Рэно» здзейсніў наезд на 6-гадовую дзяўчынку, якая разам з мамай пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе абласная міліцыя.
Дзяўчынка з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавана.
Паводле папярэдняй інфармацыі ў момант ДТЗ кіроўца быў цвярозы. На аўтамабілі ўстаноўлены зімовыя шыны.





