Wikimedia Commons
Канцлер ФРГ Ангела Меркель дзявяты раз запар прызнаная самай уплывовай жанчынай года па версіі амерыканскага часопіса Forbes. Пра гэта выданне паведаміла ў чацвер на сваім сайце.
Другое месца дасталося старшыні Еўрапейскага цэнтральнага банка Крысцін Лагард, трэці радок заняла спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэласі.
Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен апынулася на чацвёртым месцы. Пяцёрку самых уплывовых жанчын замыкае прэзідэнт амерыканскай аўтамабільнай карпарацыі General Motors Мэры Бара.





