Украінскія следчыя прыйшлі да асноўнай версіі забойства журналіста Паўла Шарамета — дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне. Пра гэта на тэрміновым брыфінгу паведаміў намеснік кіраўніка паліцыі Украіны Яўген Коваль.
«Следства высунула шэраг версій. А менавіта: памылка ў аб'екце злачынства, бытавыя і міжасобасныя канфліктныя сітуацыі, прафесійная дзейнасць журналіста ва Украіне, Беларусі і Расіі. І чацвёртая версія — гэта дэстабілізацыя сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў дзяржаве шляхам забойства вядомага чалавека», — заявіў ён.
Па словах Коваля, у ходзе расследавання следчыя адкінулі тры версіі з чатырох.
«Следзтва працягнула працаваць па асноўнай версіі — дэстабілізацыя сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў дзяржаве шляхам забойства вядомага чалавека», — сказаў ён.





