Украінская паліцыя падазрае ў здзяйсненні забойства журналіста Паўла Шарамета пяць чалавек.
Пра гэта на тэрміновым брыфінгу паведаміў намеснік кіраўніка ўкраінскай паліцыі Яўген Коваль.
«Праведзенымі следча-вышуковымі мерапрыемствамі і далейшым дакументаванем членаў групы атрымоўваецца выразна аддзяліць тых асоб, якія аб'ектыўна падазраюцца намі ў выкананні забойства Паўла Шарамета. Гэта — Яна Дугар, Юлія Кузьменка, [Андрэй] Антоненка і сямейства Грышчанкаў», — заявіў ён.





