Ілюстрацыйнае фота Сяргея Гудзіліна
Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік
«Інфармацыя пра навабранца, які некалькі гадзін знаходзіўся ў самавольнай адлучцы. Устаноўлена, што прычыны адлучкі — асабістыя. Не ва ўсіх атрымліваецца адразу прывыкнуць да новага ўкладу жыцця. Вайсковец у шыхце, рыхтуецца прымаць Ваенную прысягу», — напісала яна.
Як паведамлялася, ноччу 11 снежня вайсковец тэрміновай службы самавольна пакінуў вайсковую частку ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна. Навабранца аператыўна знайшлі.
Прысяга у маладога папаўнення на гэтых выходных.





