Здарэнне адбылося ў адной з дзіцячых паліклінік Віцебска. 47-гадовы мужчына, які вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, зноў ўзяўся за старое, паведамляе абласная міліцыя.

Пабадзяўшыся па паверхах паліклінікі, ён звярнуў увагу, што з аднаго з кабінетаў выйшла медсястра. Забег ўнутр памяшкання і стаў яго абшукваць. У шафе ён знайшоў сумку, з якой выцягнуў чужы кашалёк. Са здабычай паспяшаўся пакінуць памяшканне.

Медсястра, вярнуўшыся ў пакой, адразу звярнула ўвагу на прапажу і падняла шум. Неўзабаве знайшлася і сведка, якая змагла апісаць падазраванага. Ужо на выхадзе з паліклінікі па апісанні мужчыну ўдалося затрымаць.

Высветлілася, што ён мае 15 судзімасцей за дробныя крадзяжы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?