На сваёй старонцы ў Facebook сустаршыня БХД Вольга Кавалькова паведаміла, што ёй патэлефанавалі з Маскоўскага РУУС.
Ёй паведамілі пра распачаты адміністрацыйны працэс па ч.3 арт.23.34 КаАП за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 7 снежня. Палітыка выклікаюць у панядзелак у 10:00.
Нагадаем, акцыі за незалежнасць і супраць інтэграцыі з Расіяй праходзілі ў Мінску 7 і 8 снежня. Тады нікога не затрымлівалі.





