60 з 68 расійскіх фільмаў 2019 года не акупілі дзяржаўнага фінансавання. Пра гэта паведамляе расійскі партал РБК, спасылаючыся на дадзеныя інфармацыйнай сістэмы звестак аб паказах фільмаў у кіназалах.

Лідарам сярод фільмаў, якія атрымалі дзяржфінансаванне, стаў «Т-34», які сабраў у пракаце амаль 2,3 мільярда расейскіх рублёў (каля 72 млн BYN). У лік акупніх кінастужак таксама ўвайшлі «Бабуля лёгкіх паводзінаў — 2», «Цвярозы кіроўца», «Мільярд», «Давай развядзёмся!».

Чытайце таксама: «У фільме «Т-34» беларус — чалавек, які не мае ўласнага меркавання, працавіты і прыдатны да выканання загадаў»

Усяго ў Расеі на здымкі новых мастацкіх фільмаў штогод вылучаецца каля 5 мрлд расійскіх рублёў дзярждатацый (каля 156 млн BYN).

Чытайце таксама: Акцёр Віктар Дабранраваў, які ў фільме «Т-34» сыграў беларуса, адказвае гісторыку Еўмянькову: У вас непаўнацэнная пазіцыя

Беларусь вылучае на падтрымку нацыянальнага кіно нашмат менш.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?