Памёр Уладзімір Цыплакоў, адзін з найлепшых хакеістаў у гісторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе партал belarushockey.com.

Уладзімір Цыплакоў нарадзіўся 18 красавіка 1969 года ў горадзе Інта, што ў Рэспубліцы Комі.

У Беларусь ён патрапіў толькі ў 1987, калі перайшоў у мінскае «Дынама». Пасля развалу СССР Цыплакову прапанавалі беларускае грамадзянства і магчымасць гуляць за зборную.

У складзе зборнай Беларусі гуляў на 6 чэмпіянатах свету і дзвюх Алімпіядах (1998 і 2002), быў найлепшым нападнікам. На гэтых турнірах Цыплакоў правёў 46 матчаў, у якіх набраў 48 балаў (24 галы і 24 перадачы).

У сярэдзіне 1990-ых Цыплакоў адправіўся ў ЗША, дзе замацаваўся ў «Лос-Анджэлес Кінгз», а пасля ў «Бафала». У НХЛ правёў 331 матч, у якіх набраў 170 (69+101) балаў.

Цыплакоў быў першым беларусам, які замацаваўся ў НХЛ. Праз год пасля яго загуляў Руслан Салей, у 2000-я з'явіліся Міхаіл Грабоўскі і браты Касціцыны. Цяпер у наймацнейшым хакейным чэмпіянаце свету няма ніводнага беларуса.

Пасля заканчэння кар'еры хакеіста працаваў трэнерам. Узначальваў мінскае «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?