Спісаны плывучы док, у якім знаходзілася спісаная расійская падлодка, затануў у анексаваным Севастопалі, паведамляе ТАСС.
Паводле аднаго з суразмоўцаў агенцтва, інцыдэнт адбыўся ў ноч на нядзелю ў Паўднёвай бухце Севастопаля. Іншая крыніца растлумачыла, што патанулыя аб'екты структурам Чарнаморскага флоту ўжо не належалі.
Пра пацярпелых пакуль што не паведамлялася.





