У Гродне нецвярозую дзяўчыну не пусцілі ў клуб, яна пакрыўдзілася і вырашыла «замінаваць» установу, паведамляе міліцыя.

Інцыдэнт адбыўся 15 снежня ў 06.45 раніцы. 25-гадовая жыхарка Гродна патэлефанавала па тэлефоне «102» і заявіла, што ў абласным цэнтры замініраваны начны клуб.

Па названым адрасе выехалі спецслужбы. З забаўляльнай установы эвакуіравалі 70 чалавек.

У ходзе праверкі небяспечных прадметаў у будынку клуба не выявілі. Супрацоўнікі міліцыі сталі высвятляць, хто паведаміў пра мінаванне. У выніку дзяўчыну затрымалі. Тое, што яна знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, пацвердзілі ў ходзе агляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0