35-гадовы жыхар Украіны пералез праз сігналізацыйны комплекс і выйшаў да берага Буга ў раёне Брэсцкай крэпасці. Але не наважыўся увайсці ў раку, таму вырашыў вярнуцца і паўтарыць спробу пазней, у выніку ён быў затрыманы брэсцкімі памежнікамі, паведамляе gpk.gov.by.

Парушальнік паспрабаваў пераканаць вайскоўцаў, што мэтай яго прагулкі была рыбалка. Тым не менш, запіс з камеры відэаназірання і выяўленая ў мужчыны карта прылеглых да мяжы раёнаў Польшчы сведчаць пра яго сапраўдныя намеры.

У цяперашні час замежнік знаходзіцца ў ізалятары. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы і парушэнне пагранічнага рэжыму. Затрыманага чакае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь да 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0