Фота са старонкі Юліі Кузьменка ў фэйсбуку

Фота са старонкі Юліі Кузьменка ў фэйсбуку

Валанцёр Юлія Кузьменка, падазраваная ў забойстве беларускага журналіста Паўла Шарамета, пагадзілася супрацоўнічаць са следствам. Пра гэта яе адвакат Уладзіслаў Добаш напісаў у сваім фэйсбуку.

«Я гатовая да поўнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са следствам. Я гатовая да допытаў, любых экспертызаў і следчых дзеянняў. Я з годнасцю вынесу гэтыя знявагі», - прывёў Добаш словы Кузьменка.

Таксама Кузьменка паабяцала «растаптаць рэпутацыю кожнага эксперта, паліцэйскага, пракурора і суддзі», датычных да справы Шарамета, калі будзе ўстаноўлена яе недатычнасць. «За мае прыніжэнне адкажа перад законам і мараллю кожны, хто падпісаў хлуслівыя экспертызы, хто падпісаў хлуслівыя абвінавачванні, хто вынес заведама незаконныя рашэнні», - заявіла яна.

Раней Кузьменка арыштавалі да 8 лютага 2020 года. Як высветліла следства, у злачыннай групоўцы, якая мае дачыненне да забойства Шарамета, былі пяць чалавек. Нацпаліцыя Украіны затрымала Кузьменка, музыканта Андрэя Антоненку, валанцёра Яну Дугар, а таксама ветэранаў канфлікту на ўсходзе Украіны Уладзіслава і Іну Грышчанкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0