Google упершыню раскрыў, што Street View змяшчае 16 мільёнаў кіламетраў панарамных відаў. Для іх здымкі падрадчыкі кампаніі за 12 гадоў аб'ехалі адлегласць, роўную 400 поўным колам вакол Зямлі, піша tjournal.ru.

Кампанія таксама ўпершыню падзялілася дадзенымі па Google Earth: спадарожнікавыя здымкі ахапілі 98% абжытых людзьмі месцаў на планеце. Пры гэтым у сэрвісе захавана 93 мільёны квадратных кіламетраў Зямлі. У Google адзначылі, што «Карты» з'яўляюцца адным з самых папулярных сэрвісаў кампаніі — штомесяц ім карыстаецца мільярд чалавек.

Праект Street View прапанаваў у 2004 годзе сузаснавальнік Google Лары Пэйдж, які пакінуў мацярынскі холдынг кампаніі ў снежні 2019 года. Ён хацеў стварыць 360-градусную карту свету, якая дазваляла б шпацыраваць па вуліцах і дарогах, а таксама алеях, гарах і славутасцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0