У мінскім Палацы мастацкай гімнастыкі 20 снежня а 18:00 адбудзецца бясплатная трэніроўка ў стылі Mix Functional Training. Заняткі завершацца ЗОЖ-фуршэтам. Уваход вольны па папярэднім запісе. Гэта будзе фінальнае мерапрыемства сацыяльнага праекта «Адкрытая трэніроўка TEOS», які рэалізуецца па ініцыятыве кампаніі «Савушкаў прадукт».

Заняткі правядуць прафесійныя трэнеры фітнес-клуба «Адрэналін»: Ганна Вараб'ёва і Кацярына Жданюк. Яны пазнаёмяць удзельнікаў з наборам практыкаванняў па праграме функцыянальнага трэнінгу (ён жа Mix Functional Training). Дадзены стыль можна ахарактарызаваць як комплекс для павышэння спрыту, вынослівасці і каардынацыі рухаў.

У аснову функцыянальнага трэнінгу ўваходзяць практыкаванні, якія задзейнічаюць шматлікія буйныя мышцы, дзякуючы чаму адбываецца спальванне лішняга тлушчу ў арганізме і ўмацаванне ўсяго цела. У адрозненне ад традыцыйных сілавых трэніровак, падчас функцыянальнага трэнінгу развіваюцца ў тым ліку глыбінныя мышцы, званыя яшчэ «стабілізатарамі». Большая іх частка размешчана ў найбольш праблемных месцах — у зоне сцёгнаў, ягадзіц і ў раёне прэса.

Перад трэніроўкай адбудзецца гутарка са спецыялістамі аб правільным харчаванні. Усе ахвотныя атрымаюць магчымасць задаць свае пытанні і падыскутаваць з прафесіяналамі. Сустрэчу завершыць ЗОЖ-фуршэт, падчас якога запрошаныя госці змогуць паспрабаваць кактэйлі на аснове ёгурта TEOS з садавінай і ягадамі.

У гэты раз трэніроўка пройдзе не ў звычайнай фітнес-зале, а ў Палацы мастацкай гімнастыкі ў цэнтры Мінска — такім чынам арганізатары плануюць на апошняе мерапрыемства прыцягнуць большую колькасць удзельнікаў. Чакаецца, што ў зале Палаца мастацкай гімнастыкі змогуць пабываць каля 60 удзельнікаў.

Для таго, каб патрапіць на трэніроўку, неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. Удзел у мерапрыемстве бясплатны.

«Мэта нашага праекта — папулярызацыя здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання. Амаль за год мы правялі трэніроўкі па ўсёй Беларусі, пазнаёмілі сотні чалавек з рознымі напрамкамі фітнесу: зумбай, body balance, пілатэс, тай-бо. За гэты час мы атрымалі мноства станоўчых водгукаў ад людзей, якія адкарэктавалі свой лад жыцця, змянілі штодзённы рацыён і тым самым адчувальна палепшылі сваё здароўе. Спадзяемся, што фінальная трэніроўка будзе таксама карысная для ўсіх яе ўдзельнікаў», — лічыць PR-дырэктар ААТ «Савушкаў прадукт» Алена Бабкіна.

Бясплатныя трэніроўкі ў рамках ЗОЖ-праекта «Адкрытая трэніроўка TEOS» штомесяц праходзілі з сакавіка 2019 года ў найбуйнейшых гарадах Беларусі: у Мінску, Брэсце, Гомелі, Пінску, Ваўкавыску, Лунінцы і Оршы. Кожны раз выбіраліся розныя стылі фітнесу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0