Амерыканскі бізнэсовец постсавецкага паходжання Мікаэл Ісраэлян купіў кантрольны пакет акцый тэлеканала RTVI.

Раней ад 2012 года пакет належаў расійскаму бізнэсоўцу Руслану Сакалову. 

Ісраэлян займаецца бізнэсам у сферы забаўляльнай індустрыі і ўзначальвае Muse Lifestyle Group. Пра куплю паведаміў сам тэлеканал RTVI. Тэлеканал займае крытычныя ў адносінах да рэжыму Пуціна пазіцыі і арыентаваны на расійскамоўную дыяспару ў розных краінах свету ад ЗША да Ізраіля.

Сам Ісраэлян у сваёй заяве ацаніў колькасць расейскамоўных у ЗША ў «прыкладна 7 мільёнаў чалавек».

Сума ўгоды не паведамляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0