Здарэнне адбылося вечарам 16 снежня каля в. Захарава. Там грузавы цягнік смяротна траўмаваў 27-гадовага мужчыну. Пры сабе ў маладога чалавека знаходзіліся білет і пашпарт, паведамляе СК.
Па папярэдніх дадзеных, хлопец праехаў патрэбны яму прыпынак, выйшаў з цягніка і вяртаўся назад па чыгуначных рэйках.





