Здарэнне адбылося 15 снежня. Патрульныя хадзілі вуліцамі раённага цэнтра, паведамляе абласная міліцыя.

Іх увагу прыцягнуў малады чалавек, які пры з'яўленні міліцыі змяніў кірунак руху і паскорыў крок.

Міліцыянты нагналі хлопца і даставілі ў райаддзел. Падчас асабістага вобшуку ў яго знайшлі 12 палімерных пакетаў насваю вагой 338 грамаў.

Хлопец аштрафаваны на 255 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0