Супрацоўнікі міліцыі Савецкага РУУС Мінска затрымалі 33-гадовага мужчыну. Купляючы тавары ў інтэрнэт-крамах ці звычайных крамах, ён падаваў прадаўцу падробленую аплатную квітанцыю. А тавары потым перапрадаваў на вуліцы выпадковым людзям, паведамляе прэс-служба МУС.

У міліцыю ўжо звярнуліся чацвёра пацярпелых мінчукоў, сума шкоды складае 10 тысяч рублёў. Але пацярпелых можа быць больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0