Дзесяцігадоваму школьніку ў Бярозе прадалі дзве скрынкі петардаў, рэалізацыя якіх забароненая тым, каму меней за 15 гадоў, паведамляе прэс-служба міліцыі.

У адной са школ чацвёртакласнікі на перапынку абступілі свайго аднагодка і нешта разглядалі з цікавасцю. Ажыятаж прыцягнуў увагу настаўніцы. Жанчына падышла бліжэй, убачыла ў руках хлопчыка скрынку з петардамі і неадкладна выклікала міліцыю.

Інспектар, што прыбыў на выклік, забраў піратэхніку — 75 «часнычкоў»: гэта міні-петарды памерам з канцылярскую кнопку. Для выбуху іх не трэба падпальваць, дастаткова кінуць на зямлю або ў сцяну.

Як растлумачыў хлопчык, кожны дзень ён браў у мамы паўтара рубля нібыта на малочныя кактэйлі, а сам купляў петарды. У той дзень у яго было дзве скрынкі піратэхнічных вырабаў. 25 штук ён паспеў выкарыстаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0